Oct 08, 2010 11:28
Апошні - славацкі - нумар "Архэ" варта набыць адно хацяб дзеля чудзеснага раману Даніэлы Капітановай, яна ж "Самусь Тале". Вот кніжка (як хто беспрацоўны і мае час на глупствы) - і паплачаш, і пасьмяесься, і ў люстэрко паглядзісься! Наратар - пацешны местачковы зборшчык мУкулатуры, нагадаў мне адразу трох праўдзівых людзёў.
Першы - вясковы, навасёлскі даўн "Петрык". Як мне было 10, яму ўжо 30. І кожын раз на пашы бабы сустракалі яго фразаю: "Ідзі Петрык сюды, пацалуем", а мужыкі на вуліцы крычалі "Петрык, бяжы скарэй, бо яйцы адрэжуць". І ён неяк рытуальна ва ўсё гэта гуляўся.
А другі - дзядзька Сяліцкі, бацькаў сябар зь бітніцкай маладосьці. Як той быў малы, яго маці кіпнем абварыла зьнізу, то ўжо нічога ў яго там не дзялала. І ён усё жыцьцё так і валачыўся, дажываючы ў намэнклатурным доме 40-х, з вышэйшай адукацыяй і мамай.
А трэці - мой дзед Якуб. Той, стары пост-камуніст, як прыходзілі камісыя са скрынкаю, замыкаўся зь імі ў пакоі ад нас. І голасна лямантаваў: "І перадайце там, што яны грошы адбіраюць, яды не купляюць і запёрлі мяне ў гэтую чортаву нару". А я ў суседнім пакоі, каб ня чуць, граў на піяніне.:)
чытаў кнігу,
емперац