Цёплы клятчасты плед

Sep 04, 2010 17:22



Заўтра, 5-га верасьня, у кавярні "Лісіная нара" "Эйрут" спрабуе зладзіць традыцыйную брэтонскую вечарыну ціпа Fest Noz. Пачатак у 19.00, падрабязнасьці тут.

Будзем граць, сьпяваць і вучыць ан-дро, кастарват, паш-пі, тры мардаварот, аван-до-дзю-травэр, бурэ сьв. Патрыка, данс кёф і мазурку. Плянуецца нямераная колькасць духоўна багатых дзеў і піва.

Зялёная Субкультура, ejrut

Previous post Next post
Up