![](http://pics.livejournal.com/rycyna/pic/0002bazf/s320x240)
Засуньце мяне ў куфар,
Накрыйце мяне вечкам,
Як высплюся, то стану
Харошым чалавечкам
Засуньце мяне тутачы,
Накрыйце мяне тамачы,
Я высплюся цяперачы
Ужо бяз вашай помачы
Злажыце мяне ў скрыню,
Закалаціце дошкай,
Як высплюся, то стану
Хоць весялейшы трошкі
Злажыце мяне тутачы,
Закалаціце тамачы,
Я высплюся цяперачы
Ужо бяз вашай помачы
Сьцяліце мне у печцы,
І пяць гаршчкоў пад голаў,
Заслонку зачыніце,
І мне там будзе здорава
Сьцяліце вы мне тутачы,
Замкніце мяне тамачы,
Я высплюся цяперачы
Ужо бяз вашай помачы
Укіньце мяне ў студню,
І піць мне не давайце,
А як зайдуцца бурбалкі,
Назад не даставайце
Укіньце мяне тутачы,
Ўтапіце мяне тамачы,
Я высплюся цяперачы
Ужо бяз вашай помачы