Лялька і карлік

Feb 04, 2010 01:01

Да-да, увесь апошні тыдзень мы зь Яняй гуляемся з Акінатарам. Як усе. У Яні ён усё адгадвае, і Бурундучкоў, і Гарфілда, і Дзядзю Лёшу. А ў мяне ні ўгадаў ні Ляскова, ні Жан-Жака Русо, ні Масарыка:(. Тады я загадаў па-нямецку Славоя Жыжэка і ён мне выдаў на 30-м пытаньні: Знаем-знаем - гэта GOTT (CHRISTENTUM). І карцінка! Яня лічыць, што там унутры ўрэдны чалавек, і мне блізка гэта мысьль.

чытаў кнігу

Previous post Next post
Up