Маральная інкапсуляцыя

Dec 12, 2009 18:40

Адзін былы польскі дысідэнт распавядаў у друку: "Што такое не-прававая дзяржава? Гэта калі паліцыя ловіць усіх гуртам, пасьля палову саджае, а палову выпускае. І гэтая другая палова сядзіць і прастарэкуе - чаму нас выпусьцілі і хто тут засланец?". У сувязі з гэтым набалелыя вапросы:

1. Хто пусьціў Тацьцяну Шапуцька у Брусэль і ці не падстава гэта для замячацельных людзей Балашэнкі, Абламейкі і Козіка?
2. Хто пусьціў журналіста Максіма Івашчанку на выставу псіхічных дасягненьняў, і ці не правакацыя гэта проці міністра аховы здароўя?
3. Хто пусьціў нэапаганцаў падпісвацца за "стаць задам да гома-заразы" і ці няма тут якога падкопу пад Касьцёл і Манархію?
4. Хто пусьціў журналіста Квяткоўскага без вышэйшай адукацыі ўзначальваць "Будзьму" і ці не нашкодзіць гэта нашай шматпакутнай культуры?
5. Дзе ўзяць кніжку Славоя Жыжэка "Карлік і лялька"?

Люблю і абажаю ў рунэце праваслаўную даму mashenka-sench. Яна на пытаньне: "Вас гэта турбуе?" заўсёды тралям адказвае: "Адзінае, што мяне па сапраўднаму турбуе - гэта мой душэўны стан".

image Click to view

З фрэндстужкі Бурбалкі

Previous post Next post
Up