100 аргумантаў на карысьць неадкладнага самагубства

Nov 28, 2009 17:56

Роланд Топар



1. Гэта найлепшы спосаб, каб пераканацца, што ты жывы.
2. Зьняпраўджу вынікі апошняга перапісу насельніцтва.
3. На банкеце пад зямлёй на аднаго мяне і чакаюць.
4. Хіба загнаных коней не прыстрэльваюць?
5. Вырасту ў вачах сучасьнікаў.
6. Унікну страху перад 2000-м годам.
7. Зусім як юны Вертэр! Ужо ніхто не будзе сумнявацца ў маёй
культурнасьці.
8. Падкладу сьвіньню майму раку.
9. Давяду, што мой гараскоп хлусіць.
10. Зьнішчу майго псыхааналітыка.
11. Пазьбегну ўдзелу ў выбарах.
12. Гэта бездакорны сродак ад аблысеньня.
13. Нарэшце ўсё пачну з нуля!
14. Сьмерць набілітуе: я буду ДЭ-манічным!
15. Стану адчуваць сябе не такім самотным.
16. Пацешуся ўволю на бліжэйшыя Дзяды.
17. Жыцьцё даражэе, а на сьмерць хапае ўсім.
18. Найлепшы спосаб, каб адшукаць карані.
19. Паглыблю мастацтва стратэгіі.
20. Памагу экалогіі, грунтоўна працуючы над азеляненьнем газону.
21. Вызначуся з датай на помніку.
22. Мае погляды на жыцьцё могуць прыдацца іншым, якія выкарыстаюць іх
лепей.
23. Дарогу маладым!
24. Нарэшце я - у галоўнай ролі!
25. Папрактыкую эксгібіцыянізм у празэкторыі.
26. Адчую смак далікатных асалодаў рэінкарнацыі.
27. Коньча з кашмарам высакосных гадоў!
28. Мой твор нарэшце ўвянчаецца маральлю.
29. Пакажу ўсім, што сумленьне мне было не чужое.
30. Гэты самы тэкст зробіцца тастамантам.
31. Зраблюся грамадзянінам сьвету.
32. Эўтаназію не для сабакаў жа прыдумалі.
33. За мной застанецца апошняе слова.
34. 67 % французаў выступаюць за сьмяротнае пакараньне.
35. Гэта неблагі спосаб, каб кінуць паліць.
36. Далоў гэтую дваістасьць: на самоце істотна паляпшаецца зрок.
37. Гэтае рашэньне праблемы менш балючае, чым роды.
38. Няма чаго апрануць.
39. Не жадаю павялічваць дэфіцыт сацыяльных гарантыяў.
40. Заб’ю жыда, як і ўсе.
41. Стануся часткай маўклівай большасьці. Сапраўднай.
42. Пакіну ўдаву яшчэ ў самым саку.
43. Даволі гэтага штодзённага страху, што мне здрадзіць мой дэзадарант!
44. Пазьбегну найбліжэйшай мабілізацыі ў войска.
45. Забяру з сабой у труну мой сакрэт.
46. Дакажу, што для мяне нэўтронная бомба - скульля, і не больш за тое.
47. Схуднею бяз нэрваў і дыетаў.
48. Далучуся да завядзёнкі разлагацца на адпачынку.
49. Выбаўлю кагосьці ад ліхой долі забойцы.
50. З’эканомлю на электрычнасьці, каве ды цукры.
51. Болей ня буду стыдацца, гледзячыся ў люстэрка.
52. А калі я такі-несьмяротны? Трэба як найхутчэй спраўдзіць.
53. Адзін рот меней карміць.
54. Я дакажу - ім УСІМ - што жыццё-такі склалася.
55. Буду мець нагоду падлічыць: колькі чалавек заплача на маіх хаўтурах?
56. Пераканаюся, ці трымаю я гарызантальную плянку.
57. Лепш згубіць галаву адразу, чым волас за воласам, па чарзе.
58. Пісталет: нараблю галасу пасьля дзесятай вечарам.
59. Газ: адчую, як смакуе апошняя папяроса.
60. Пятля: звычайная вяроўка стане талісманам.
61. Цягнік: таму-сяму падоўжу канікулы.
62. Пігулкі: ніхто ўжо не перашкодзіць з ранку гніць у ложку.
63. Ток: адыду ў сапраўдным шоку.
64. Акно: трэба пераадольваць боязь ліфту.
65. Кажуць, што сьмерць - яшчэ тая лайдачка. Вось і пазабаўлюся зь ёй па
горла.
66. У якасьці няўдалага тэлегледача нічога ня страчу.
67. Зраблю ласку (малюсенькім) жывым істотам.
68. Памру ў той жа год, што і Элвіс Прэсьлі.
69. Каб не выдаткоўваць на падаткі.
70. Спазьніцца з квартплатай.
71. Перастану храпсьці.
72. Каб на досьвітку прыходзіць да маіх ворагаў і пужаць іх вусьмерць.
73. Ня буду пад старасьць плягіяціць у самога сябе, як той Джорджа дэ
Кірыка.
74. Таму што я належу да выміраючага віда, які ніхто не бараніў.
75. Бо я ўжо прыдумаў файную прамову перад сьмерцю, а калі не памру, то
забудуся.
76. Раз і назаўжды адсапнуся ад усяго.
77. Стануся творцам новага стылю. Dead Art.
78. Пагляджу прыватнае кіно з уласнага жыцьця.
79. Спраўджу, ці на тым баку яшчэ засталіся нявіньніцы.
80. Захаваю халодную паставу ў дачыненьні да сваіх будучых фанаў.
81. Каб як найхутчэй ўвесьці ва ўжытак эпітафію на мой адлёт: “Тапор - з
галавы далоў”.
82. Пераканацца, ці будуць ацаляцца паралітыкі на маёй магіле.
83. Нарэшце ХХ стагодьдзе зможа абсмактаць па-сапраўднаму значную падзею.
84. У якасьці вампіра перайду на чыстую кроў чыстых паненак.
85. Заўсёды марыў валодаць мёртвым языком.
86. Каб давесьці да ўсіх - і яскравым чынам - мой уласны погляд на
самагубства.
87. Бо Парыж ужо саўсім ня той, як раней.
88. Бо Груча Маркс ўжо памёр.
89. Бо я ўжо прачытаў усе прыгоды Шэрлака Холмса.
90. Бо я подла ўведзены ў зман прагнозам надвор’я.
91. Дзеля добрага прыкладу.
92. Выклічу рэвалюцыю ўласнага выврабу.
93. Каб спраўдзіць усе выгоды, калі ўдасцца.
94. Каб дэпартавацца.
95. Каб памяняць кампанію.
96. Каб выйсьці па-за межы права.
97. Бо прафэсыйнае самагубства - гэта нешта, раз да яго так
кепска ставяцца.
98. Каб не канаць у шпіталі.
99. Пакіну жахлівую пляму крыві на падлозе.
100.Бо ў мяне 1000 нагодаў, каб быць па той бок адсюль.

прарэзалася

Previous post Next post
Up