Ганна завіхалася ля печы.... На гэтым захапляльным месцы закончылася наша вялікая літаратура. І пачалася вялікая суседская...
Марыя Матыяс - страшная сіла. Фабрыка вясковых жахалак. Марцін Хлус і Францішак Юр ветліва рэлаксуюць у гарадской асэнізацыі. Невыпадкова Матыяс так лёгка пагаджаецца на тытул "
Бабы Ягі сучукрліту".
Матыяс піша раманы пра падгорных эльфаў. У жанры "
фанфік". Эльфійку Ганну далікатна адцягваюць ад печы і гвалцяць. Спачатку рускія оркі, пасьля румынскія гобліны, нарэшце - страшныя, но сімпатішныя назгулы. Пасьля звычайна дадому прыходзіць муж Легалас. Трушчацца косьці, ліецца кроў і пяюцца гартанныя песьні. Ти казала, що помреш, я купив дубовій креж. Я прійшов, а ти жива...
"
Салодку Дарусю" прачытаў нагбом. Нічога, акрамя мастацкай праўды. Сам асабіста быў знаёмы з 4-ма (чатырма) вясковымі вар'ятамі. А дзедаў сусед Бутэня, усё жыццё нямко з перапуду, як аўдавеў на старасьці - загаварыў. І асьлеп. Сядзіць на прызбе і сам з сабою гавора. Ніхто не слухае, Марыі бо німа.
Падсеў і на "Амаль ніколі не наадварот". За
адную назву - транспарэнтны медаль і першае месца на сусветным конкурсе сьпеўных моваў. А вот сюжэт... Cavalleria rusticana і о це таке... Што дзеўка за мужам нявіннаю жыла - веру, што Барамір з Фарамірам татку забілі і ваўкам кінулі - веру, а вот як дайшоў да чаркесаў, засумніваўся...
...Ваяр ... толькі мякка і ўдзячна пацёрся тварам аб ейную руку, а пасьля адкінуўся на сьпіну, нібыта хацеў адпачыць. Тады яна магла хаця б раструшчыць чаркесу галаву: у стадоле толькі што зброі не было, а так і сярпы, і косы, сякеры, лапаты, вілы спачывалі на водстані аднае рукі... Якія, Элбэрэт-Гілтаніэль, чаркесы ў Букавіне?! Пад аўстрыякамі? Ганна сустрэла чаркеса, а ён быў яшчэ малады, і ўсё завярцелась?!
Мне ніхто не паверыць - падумаў Швэйк, - што на сьвеце могуць быць такія прозьвішчы: Муглагалей Абдрахманаў - Беймурат Аллагалі - Джэрэджэ Чэрэджэ... Але мастацкую праўду гані ў вакно - яна ў дзверы... Дарагая пані Марыя, плюнем разам на Швэйка - Ваша праўда! Запрашалі-такі Ганну чаркесы на тур лезгінкі. І ў іх дзеці нарадзіліся. І песьні пелі, вясёлыя:
1. Чэркес малады, чорныя бровы, а ў чэркеса кінжал новы. 2. Кінжал новы ў грудзі ўб'ецца, па кінжалу кроў пальецца. 3. Аса, аса, ты міня ня бойся, я цябе ні трону, ты не беспакойся.
(Прыпеўкі. Мінск, 1989, с.294. Запісана ў Антона Пятровіча Чэрэджэ, в. Грычановічы Жыткавіцкага раёна.)