Rachunek sumienia

Sep 03, 2005 01:57

Не пасьпеў:
- прычасьціцца
- купіць кніжку Наэль-Нойман пра "сьпіраль маўчаньня"
- разабрацца ў польскай горна-мэталюргічнай тэрміналёгіі
- адвыкнуць ад інцярнета й прывыкнуць, што ён халяўны
- пакаштаваць гофры
- зайсьці ў Марыяцкі касьцёл /што ў той, што ў другі/
- вылічыць, колькі ж, уласна, кілямэтраў ад вуліцы Яна Расола да вуліцы 3-га жніўня
- схадзіць у Zoo
- напісаць разьдзел падручніка
- пасябраваць з братамі Раманцовымі ці, прынамсі, прывучыць іх усьміхацца й рабіць кніксэн пры маім зьяўленьні
- згубіць плаўкі на сопацкай аквагорцы
- палюбіць варшаўскае мэтро/зашмат/ і стараховіцкую вузкакалейку /замала/
- напіцца на Басовішчы і - што важнейшае - пасварыцца з Zolak'ам
- знайсьці дыск гурта "Bratanki"
- наважыцца й прамовіць у адказ на стандартнае "No to ukrain'cy, i cal'a kupa" - "Учыця языкі, гаспада!"
- паверыць, што дзевіянтныя пысы ў гданьскіх аўтобусах - нашыя віленскія землячкі
- прагледзець ліцэйскія відэадэбюты й зрабіць выгляд, што мне не падабаецца, як мяне нафільмавалі
- спраўдзіць, ці замацаваў урэшце Ян з 1-га курса гумку на шортах
- усьлед сп. Трусаву купіць пару дзесяткаў кг дзяшоооовых макаронаў
- даведацца, дзе ж знаходзілася тая сьметніца, куды я іх так рэгулярна пасылаў
- зладзіць Non-English Party з паяданьнем сырога/сырой/ фандзю
- прызнаць, што дзікія дзеці з 32-й групы часам заслугоўваюць на рышпэкт
- пазагараць
- адчуць розьніцу паміж "акадэмікам" і "бурсай"
- падзякаваць Колі Толсьціку за тое, што ён ня вываліўся з цягніка
- паглядзець, захінуўшыся ў коўдру, "Дон Кіхота" на гдыньскім узьбярэжжы
- пераканаць спадароў з КІКу, што я ў прынцыпе ні проціў таго, што яны каталікі
- патлумачыць Дзіму Кожуху, што размаўляць зь сябрамі-палякамі па-ангельску - гэтта мавэтон
- застацца ў ванхоцкім манастыры наўсягда - а так хацелася!
- зацаніць усе таленты нашай адміністрацыі і зразумець усе добрыя намеры нашых малютак.

падарожжа, Атчот

Previous post Next post
Up