А мой бацька гутнік быў...

Feb 16, 2004 07:34

Адным шанцуе на стуардэс, іншым - на вагонаважатых. У трамваі №1 стырнавая кладзе на пасажыраў па-беларуску.
Без аніякай там трасянкі. "Адыдзіцеся ад дзьвярэй! Ня стойце ля мяне, я за вамі сьвету ня бачу! Ваш бацька ня шкляр!"
Вэры найз, думаю я. Палучы фашыст гранату, думаю я. Самаеды і чэрокі робяць рашучы REVIVAL з крыкам "Дзьверы зачыняюцца!". Аніякіх гісторыка-сінявокіх канатацыяў, кажу я вам. Усё ў фармаце,нічога, апрача фармату, нічога супраць фармату.
- І ня суньце мне Вашае пасьведчаньне башкірскага інваліда - едзьце у сваю Расею, і там лячыцеся. А ня будзеце аплачываць за праезд - адключым газ.
"Бацька-шкляр", гэта, як ні круці, архэтып. Герой вайны за празрыстасьць. Тока дзеці мутныя-мутныя.

symbolic capital

Previous post Next post
Up