Усе жывёлы падзяляюцца на...

Apr 24, 2003 23:45

Што гарантуе нам цалкавітую надзейнасьць усталяванай намі прадуманай клясыфікацыі, калі мы кажам, што кошка з сабакам менш падобныя адно да аднаго, чымся два харты, нават калі абодва яны свойскія ці набальзамаваныя, нават калі яны абодва лётаюць, як шалёныя, а нават і толькі што пабілі збанок? На якім "стале", паводле якой прасторы тоеснасьцяў, рысаў падабенства, аналёгіяў мы звыкліся разьмяркоўваць усе гэтыя адрозныя й падобныя рэчы? /М. Фуко/
Мяне палічылі. Я зразумеў гэта не тады, калі на вулцы абагнаў летуценнага маладзёна й мажнога дзядзьку , які крычаў у мабілку па-наску: "Мы на гэта ня пойдзем!" І не тады, калі папераду намалявалася худая постаць у чорным плашчы.
І мэханічнае абарочваньне на знаёмыя з газэтаў твары Маркевіча-Мажэйкі, і плебэйскае вылупляньне на ардынскую паставу самотнага манаграфісты Латыпава, яшчэ ня вытварылі таго пачуцьця безнадзейнасьці, якое апанавала мяне цяпер.
Неверагоднасьць - ззаду. непрыпушчальнасьць - спераду, адно па-за адным яны яшчэ рабілі мне ласку лічыцца выключаным з даўгіх шэрагаў "Належных Імпэратару" або "Казачных" істотаў. Яшчэ быў шанец змізарнець-падняцца да нормы. Аднак...
Аднак жа. яны разьмінуліся, прамінулі мяне, разьмянілі мяне. З маёй сторублёўкаю, адзін за ручкі, другі за ножкі. Выключэньне сталася нормаю, а я - "уключаным у дадзеную клясыфікацыю". Энэ, бенэ, раба, мэнэ, тэкел, фарэс.

symbolic capital

Previous post Next post
Up