20 слоў, якія павінен ведаць кожны беларус

Feb 22, 2014 11:25


У Міжнародны дзень роднай мовы TUT.BY запытаў у беларусаў, якія словы сёння можна лічыць самымі важнымі і якія павінен ведаць кожны беларус. Мы апыталі беларускіх пісьменнікаў, філолагаў і музыкаў. Высветлілася, што ў кожнага свой пункт погляду. Толькі пяць словаў называліся некалькі разоў: каханне, дзякуй, калі ласка, добры дзень, да пабачэння.

Уладзімір Някляеў паэт, пісьменнік, грамадска-палітычны дзеяч


- Увогуле, я лічу, што беларус павінен ведаць усе беларускія словы, - сказаў Уладзімір Някляеў.

Пісьменнік разбіў словы на некалькі катэгорый.

Найперш, трэба ведаць словы, якія людзі ўжываюць у паўсядзенным жыцці:
Добры дзень
Да пабачэння
Дзякуй
Калі ласка

Потым трэба ведаць звароты да людзей:
Спадар
Спадарыня

Словы, якія вызначаюць каардынаты нашага быцця:
Продкі
Сучаснікі
Нашчадкі

Словы, якія вызначаюць прыналежнасць да нашай зямлі:
Краіна
Айчына
Бацькаўшчына

Словы, якія вызначаюць асноўныя рысы людзей, якія жывуць на беларуская зямлі. Менавіта такімі хацелася б бачыць беларусаў:
Годнасць
Гонар
Сціпласць
Перакананасць
Непахіснасць

Словы, якія вызначаюць адметнасць погляду беларусаў на жыццё. Словы, якія паказываюць адметнасць нашай мовы і культуры:
Шыпшына
Суніцы

Назвы месяцаў:
Люты
Сакавік
Читать полностью: http://news.tut.by/society/387808.htmlhttp://news.tut.by/society/387808.html

P.S. У нашай школе таксама праходзiла гэтая акцыя і я абавязкова раскажу, што адбывалася)

Беларусь

Previous post Next post
Up