Быць катом - цяжкая праца

Jun 19, 2014 11:20

Ёсць сёння такі нейкі асаблівы настрой на лірычную размову з чытачом. Можа з таго, што пад'еў добра, а можа і яшчэ з чаго - не суць. Дык вось. Як бы, калі не ў інтэрнэтах, дзе ты будзь хоць брудны, лысеюшчы, блыхасты, паліцічыскі непадкаваны і неправаслаўны разам - ты ўсё адно зорка і першы малец на ўсю блога...непабаюсягэтагаслова...сферу, а вось у жыцці - у офлайне, так бы мовіць, - быць катом ніфіга не так шыкаладна. Панімаеце пра што я? Хаця адкуль вам. Зараз пастараюся вывесці вас з гэтага аксіалагічнага лабірынту з дапамогай клубочка майго інтэлекту. Клубочка?! Гдзе?! Міаааў!



Прабачце, не стрымаўся. Значыцца, першае. Вы калі небудзь спрабавалі ўвесь дзень мэтанакіравана цынічна спаць? Калі ўсе навокал нешта мітусяцца, дражняць смачнымі пахамі з кухні, соўгаюць цябе з месца на месца, замінаю я ім відзіце лі! Не, не спаць нельга. Нам катам трэба назапасіць энергіі, каб усю ноч скакаць, раўсьці і пужаць злых духаў; альбо сядзець пасля заходу бліскучай бляшанкі селядца на небе і медытаваць на смачны жоўты шматочак сыру. І чым гэты шматочак на небе большы, тым больш трэба на яго глядзець. Знаеце, колькі калорый так губляеш? Ууу, вам і ня снілася.

А яшчэ кот павінны мець хаця б мінімальную акрабатычную падрыхтоўку. Ладна там скачкі праз паўхаты, гэта рэч вельмі котаіндывідуальная: могуць быць, а могуць ня быць. Ёсць рэч многа больш важная. Як казаў вялікі котскі паэт Пушок: "Гульлівым можаш ты ня быць, а яйкі мочь лізаць абязан"! Ааа, зьелі! Мой гаспадар, напрыклад, і ўласнае калена палізаць не дастане. Отож.

Яшчэ мне расказвалі, што каты ўмеюць спяваць. Вясной асабліва. Але я нічога такога ня чую ў сабе. Пэўна бесталанны. Я звязваю гэта з гадавой даўнасьці візітам к цёцям у белых халатах. Але гэта так, проста глупая думка прашапацела недзе мімалётным пакетам. Пакееет! Дайце мне пакеееет!



Соррі, гайз. А знаеце, што самае цяжкае? Сапраўдныя пакуты - гэта чакаць гаспадыню. Бляшанка з селядцом на небе патухае і падае на Польшу, а ты прачнуўся і сядзіш такі адзін (ці з гаспадаром, але гэта тое самае, не, дажа лепш бы адзін), адзываешся на кошны шолах у тамбуры (гэта такое месца, дзе заўжды стаіць суседскі пакееет са смецццем і трохкалёсны ровар) - бяжыш сустракаць... А кожны раз зноў не яна. І ты такі тупаеш назад на свой балкон, а раптам там убачу. І няма з кім нават словам перакінуцца, няма каго за вухам пачасаць, няма ад каго прыняць пад'есці.



Во слёзка нават пацякла. Карацей, рабяты, хлопчыкі і дзяўчынкі, што хачу сказаць. Ніколі, ні за што ў жыцці не паступайце на ката. Ёсць на свеце шмат многа лепшых і больш удзячных прафесій. Лагіст па ўкладцы селядцоў у бляшанку, напрыклад. Ці майстра па фігурным наразанні сыроў. Ваш кот. Мяў.

я_мілаха_і_ўмняха, гаспадары

Previous post Next post
Up