сямейнае

Jul 29, 2012 16:23

Пакуль мая гаспадынька была ў ад'ездзе, гэты ізверг зрабіў са мной наступнае:
1. Надоўга пакідаў аднаго, а калі быў дома, час ад часу зачыняў у сарціры. Ну падумаеш, падрапаў яго крыху!
2. Падстрыг мне когцікіііііі!!!!! А-а-а!!! Цяпер я амаль бяззбройны :(
3. Перавёў з мокрага корма на сухі. Раней я мог памяўкаць жаласліва і гаспадынька зноў клала мне корм з пакецікаў, пахууучы такі. А з гэтым крэндзелем... Даводзіцца жраць віскас для кацянятаў цяпер.
4. Звадзіў да дохцера! Там мяне абжмякалі і фкалолі ф попу ўкольчык! 
5. Акрамя ўсяго гэтага не дазваляў спаць ў яго на каленях. Ай, ня надта і хацелася.
Ну нічога, цяпер за мяне зноў ёсць каму заступіцца, хаця па жопе ўжо і ад гаспадыні паспеў атрымаць.

І яшчэ... У гаспадынькі народзіны заўтра. Што б падарыць?

грынпіс

Previous post Next post
Up