May 24, 2016 21:04
Дзякую ўсім, хто прымаў удзел у праекце Нацыянальнага інстытута адукацыі "Чытацкая культура і культура чытання" і адказваў на пытанні па маіх творах. Пытанні мусілі прыдумваць аўтары прапанаваных для віктарыны кніг, і я, падобна абышлася з чытачамі жорстка. Але ж усё-ткі мне дасталася старэйшая катэгорыя, дзясятыя-адзінаццатыя класы. Я прыдумвала пытанні-развагі, і дзеці паразважалі... Напрыклад, ці з'яўляўся Вінцук Палецкі, герой маёй аповесці "Сэрца мармуровага анёла", даўншыфцерам? Ідалогію даўншыфтынгу старшакласнікі ведаюць) Сярож алюзій на сусветную літаратуру ў аповесці ўгледзелі і Каэльа, і Мітчэл, вельмі мяне здзівіўшы) Карціны майго героя па апісанні нагадалі камусь Генрыха Фюгера Фрыдрыха, Брулова, Марка Шагала... А вось у "Авантурах Пранціша Вырвіча" з лёгкасцю назвалі эпізоды, дзе ёсць стым-панк, хорар, чорны гумар і антураж кампутарнай гульні...Дзякую ўдзельнікам і арганізатарам, рада за калег-пісьменнікаў, чые кнігі таксама сталі аб'ектамі віктарыны - Алесь Бадак, Раіса Баравікова, Алесь Карлюкевіч, Яўген Хвалей, Яўгенія Пастарнак і Андрэй Жвалеўскі. Вельмі хацелася б пагутарыць з аўтарамі адказаў, не толькі з шасцю пераможцамі, з якімі сёння сустрэлася.