(no subject)

Oct 12, 2013 00:02

Былі ў бібліятэцы Цёткі на прэзентацыі кнігі Міколы Кандратава "Кроплі дажджу". Кандратаў прынёс адрапараваную ім Рагнеду Крышталюк - сімулякр суполкі "Літаратурнае прадмесце", якая з'яўляецца ў выглядзе ружовага парасону) Шмат хто чытаў вершы пра дождж. Вечарыну вялі Аксана Спрынчан і Мікола Кандратаў. Імпрэзу прыкрасіла дачка Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага, шасцігадовая Альжбэтка, калі таньчыла пад спевы таты. З віктарыны ўсе даведаліся пра тое, што Мікола Кандратаў любіць такайскае віно і зялёны колер. Серж Мінскевіч чытаў свой пераклад маналога Гамлета. Загадчыца бібліятэкі Рэгіна Багамолава падаравала Міколу прывезеную з поўдня лаванду. Віктар Шніп - сваю кніжку "Пугачоўскі цырульнік", у якой напісана, як Мікола падчас вандроўкі суполкі на Дзявочую гару ўсцягнуў на яе самы вялікі камень, калі мы рабілі інсталяцыю вядомай легенды.
Previous post Next post
Up