(no subject)

Sep 20, 2013 20:44

Учора першы раз у “навучальным годзе” адбылося пасяджэнне суполкі “Літаратурнае прадмесце”. Пагаварылі пра тое, ці абавязкова празаічны твор павінен будавацца па адной універсальнай схеме, ці абавязкова павінен у творы быць “выразны месэдж”, пачыталі напісанае за лета, з’елі набор пірожных.
На наступным паседжанні, якое адбудзецца 3 кастрычніка ў музеі Янкі Купалы, а 18.30, будзем разбіраць творчасць аднаго з сяброў суполкі, Сяргея Маціна (можна далучыцца, творы для разгляду вышлюць).
Каб наступныя два тыдні было не сумна, сябры суполкі атрымалі “хатняе заданне”: напісаць кароткі твор (любога жанру), які пачынаецца фразай “Дарота вісела на карнізе”. Таксама далучайцеся.

Літаратурнае прадмесце

Previous post Next post
Up