Манаграфія прысвечана публікацыі матэрыялаў раскопак курганнага могільніка ПагошчаБраслаўскага раёна Віцебскай вобласці, якія праводзіліся на працягу 2005-2009 гг. На сённяшнідзень могільнік у Пагошчы з'яўляецца адзіным цалкам даследаваным некропалем на тэрыторыіПаўночнай Беларусі. Атрыманыя падчас даследаванняў у Пагошчы матэрыялы маюць выключнаезначэнне для рэканструкцыі гістарычных і этнакультурных працэсаў апошніх стагоддзяў І тыс. -пачатку ІІ тыс. н.э., якія праходзілі ў Браслаўскім Паазер'і і ў цэлым у Беларускім Падзвінні.Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, супрацоўнікаў музеяў і ўсіх, хто цікавіцца сярэднявечнайгісторыяй Беларусі і сумежных рэгіёнаў.