Калядная варажба на суджаніка

Jan 16, 2017 10:18

Варажба на люстэрках спрадвéку лічыцца самай небясьпéчнай, бо люстры -- гэтта парталы ў іншы сьвет. Пры няўмéлым абыходзе вызваленыя духі могуць забіць чалавéка або зьвéсьці яго з розуму. Аднак калі ўсё зрабіць слушна, духі ня толькі не прычыняць шкоды, але й дапамогуць давéдацца пра будучыню -- для гэтых спраў існуюць пэўныя дні, зьвязаныя з рэлігіёзнымі сьвятамі.

Найбольш папулярнай сярод шматлікіх народаў ва ўсе часы ёсьць варажба, якая праводзіцца на Каляды -- дні паміж Нараджэньнем Хрыста й Вадохрышчам. Часьцéй за ўсё дзяўчаты спрабуюць ўбачыць у люстэрку свайго наканаванага -- будучага мужа, зь якім іх абавязкова павінен зьвéсьці лёс. Для гэтага незамужка чакае, калі за акном сьцямнéе, бярэ два люстры й ставіць іх адно насупраць аднаго: перад сабой й за сьпіной -- так, каб апынуцца паміж люстэркамі. Па бакох задняга люстэрка запальвае дзьве сьвéчкі, а пасьля моўчкі ды ўважліва ўглядаецца ў люстра перад ёй.

Неабходнымі ўмовамі ёсьць несумнéнная вéра і трываньне, бо чакаць даводзіцца досыць доўга: часам пяць хвілін і нават даўжэй. Пры гэтым ні ў якім разе не дазваляецца азірацца, інакш выкліканыя зь ніжняга замагільнага сьвéту пры дапамозе абраду духі могуць пажыцьцёва прывязацца да выклікацеля дый зьвéсьці яго з розуму галасамі ды размовамі. Менавіта таму пасьля правядзéньня абраду абавязкова тройчы сказаць "Чур мянé", каб не падпусьціць іншасьвéтных сутнасьцяў да сябé й вярнуць іх назад.



Дзяўчына спрабуе ўбачыць суджаніка ў люстрах на Каляды*.
Фінляндыя, 1907 рок.

*Трэцяе люстэрка дзяўчына выставіла памылкова -- яно ня трэба.

варажба, акультызм

Previous post Next post
Up