Чарговая агнястрэльная трагéдыя ў ЗША -- на гэны раз у штаце
Каларада -- стала яшчэ адным пацьверджаньнем простай ісьціны: валодаць зброяй грамадзянам любой краіны нéльга ні пры якіх умовах. Ні амэрыканцам, ні азіятам, ні ўсходнім славянам. Няма чаго мірным грамадзянам браць на сябе функцыю паліцыі.
Вéльмі важна мець магчымасьць абараніць сябé, але ў той жа час важна думаць і пра навакольных. Кожны раз, калі мы пачынаем разважаць пра правы чалавéка, заўсёды аўтаматычна пакідаем за рамкамі пытаньне, ці могуць гэныя правы прывéсьці да прычынéньня шкоды іншым людзям. У ДзяржДуме Расéі ў апошны час уздымаюцца пытаньні пра продаж зброі ўсім жадаючым, але гэта ў ніякім разе нéльга рабіць. Расéйцы -- вéльмі імпульсіўная нацыя, у іх выбухная эмацыйнасьць, схільнасьць да афéкту. Яны ў большасьці сваёй ня ўмеюць думаць халоднай галавой, а кіруюцца эмоцыямі. Ім нéльга валодаць (нават калі гэнае гарантуе Канстытуцыя) ніякай зброяй -- яны пры пéршым зручным выпадку пусьцяць яе ў дзéяньне.
У Расéйскай Федэрацыі няма сытуацыі, якая была ў свой час у ЗША, заснавальнікі якіх гарантавалі другой папраўкай магчымасьць скліканьня грамадзянскага апалчэньня дзéля абароны гаспадарства. Быццам бы добрую справу зрабілі: далі кожнаму грамадзяніну права насіць зброю ў імя абароны Радзімы. Але гэны вырак быў слушным толькі ў кароткатэрміновай перспэктыве -- тактычнай. У доўгатэрміновай -- стратэгічнай -- гэтае права стала перашкаджаць заканадаўцам прымаць эфектыўныя мэры па кантролі за распаўсюджваньнем зброі. Цяпéрака амэрыканцы й рады б перапісаць сваю Канстытуцыю, але ня могуць гэнага зрабіць (толькі мы яе зьмяняем пад кожнага новага кіраўніка краіны). У выніку атрымалася, што права, якое ў ваéнны час здавалася жыцьцёва важным і неабходным, у далéйшым з'явілася небясьпéчным для мірнага грамадства.
Я шчыра не разумéю й не хачу разумець тых, хто жадае заканадаўча прасунуць права на валоданьне агнястрэльнай зброяй -- кроў на іх. Кроў ўсіх будучых ахвяраў, якія празь глупства й недальнабачнасьць палітыкаў ад гэнае зброі ў выніку загінуць альбо назаўсёды застануцца інвалідамі. Спадзяюся, што ў Беларусі падобнага ніколі не адбудзецца, але баюся, што нашая сусéдка Расéя зараз можа пайсьці па амэрыканскім шлясе й вельмі хутка пра гэна пашкадаваць (а разам зь імі й мы, бо будуем канфедэрацыю -- Зьвязавае гаспадарства -- й ня маем мéжаў). Разумныя вучацца на чужых памылках, а дурні на сваіх. Вéльмі б не хацéлася апынуцца ў апошняй катэгорыі: дрэнны закон заўсёды можна адмяніць, але людзей назад не вéрнеш. А людзі -- гэта самае галоўнае: чалавéчае жыцьцё неацэнна.