Дзень перамогі ці паразы?

May 12, 2014 09:34

Не разумéю, навошта нам сьвяткаваць Дзень перамогі 9 траўня, калі ўвесь сьвет сьвяткуе 8-га? Асабліва ўлічваючы той факт, што мы першапачаткова краіна не камуністычная, як ленінская Расéя, а гаспадарства, якое толькі-толькі аднавіла сваю незалéжнасьць пасьля акупацыі Расéйскаю імпэрыяй і адразу ж сталася ахвярай новай расéйскасьці -- чырвонага тэрору: генацыду беларусаў, знішчэньня мовы й літаратуры, расстрэлаў культурніцкіх ды навуковых элітаў.

Менавіта таму Другая сусьвéтная для Беларусі была вайной грамадзянскай, калі сьвядомае насéльніцтва (асабліва ў Заходніх рэгіёнах краіны: Бéрасьце, Горадня) сустракалі нéмцаў, як вызваліцеляў ад антычалавéчага радзскага рэжыму: з краскамі, пéсьнямі, радасьцю -- невядомая муругая чума здалася нашым продкам больш добрай, чымся ужо знаёмая крывавамі жахамі рэпрэсый чума чырвоная.

І калі 8-га траўня для нас, як і для ўсяго сьвéту, -- Дзень перамогі над людаéдам Гітлерам, то 9-га траўня -- дзень паразы: перамогі людаéда Сталіна над намі, сымбаль аднаўлéньня камуністычнае акупацыі Беларусі.


вайна

Previous post Next post
Up