Космо - это успех !!!

Sep 23, 2009 11:19

У студэнцкія гады мне падабаўся Касмаполітэн. Мяняліся з сяброўкамі, набывала новыя ў кіёсках і паюзаныя ў букіністычных. Чытала-перачытвала. Некаторыя артыкулы ведала напамяць, але шмат з чым была нязгодная.
Потым надакучыла зьявіўся Інцярнэт.
Гэтай вясной купіла нумар, каб прабавіць час у траспарце. Заўважыла, што ў іх тая ж любімая тэма - аргазмы ва ўсіх варыяцыях :) Але была і новая зьява - парады дзевачкам, як выжыць у час крызісу без акцыяў купі памаду і атрымай крэм у падарунак :)
У апошнія месяцы цяжарнасьці старонка Форум Космо, а канкрэтна - раздзел "Есть проблема" была ледзь ня стартавай. Амаль не каменціла, але чытаць падабалася.
Зараз дайшло, што пасьля радзільні я туды нават не заходзіла.
Э?

я такая, беременный мозг, гламурненько

Previous post Next post
Up