talerka.ru

Nov 02, 2010 19:53

 Файны маскальскі праект ад 
прафэсійнага дызайнера Андрэя Азарава "Талерка" :)

Так, назва адпавядая складу - гэта кулінарны партал.
Але, не, гэта не партал уласна беларускай кухні.



Дызайн. Белы фон, на якім стаяць тыя самыя талеркі з прыгожай і, бадай, смачнай ежай. Рэцэпт. Дый, да некаторых страў далучана відэа з запісам працэса прыгатавання. - Зручна ды зразумела.

Інфа. Сістэматызавана спачатку па частках сусвету, а узроўнем ніжэй па краінах, яшчэ ніжэй - уласна стравы. Гэта таксама зручна і недзе нават цікава, але даволі адносна.

Беларуская кухня. Па колькасці рэцэптаў нашых больш за ўсіх :) Ну, вядома, пасля Італіі і Францыі. І нічога, што некаторыя - нацыянальныя стравы суседзяў... усё роўна прыемна.

Карацей, спадарства... Смачна есці!

дызайн, кухня

Previous post Next post
Up