Букіністычны "Вянок"

Mar 18, 2010 21:35

Набыў сабе ў "Вянке" факсімільны "Вянок" Максіма Багдановіча, 1913.

А яшчэ "Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак..." Янкі Станкевіча.
Пакуль не прачытаў, але прадмова спадабалася. Урывак з яе:

"Аўтар меў на ўвеце ня ўсі прыказкі маскоўскія, але адно тыя, што некаторыя Беларусы сяды-тады ужываюць - дык-жэ дзеля таго, каб, прыпомнеўшы ім адпаведную прыказку ці спэцыфічную фразу крывіцкую, адвучыць ад ужываньня маскоўскае. Вядома, і з гэтага гледзішча слоўнік далёка ня поўны. Галоўная прычына гэтага ў ненармальных варунках ваеннага часу, калі нельга дастаць ані патрэбных кнігаў, ані часта на'т собскіх запісаў. Спадзяюся за якісь час, мо' ў лепшых варунках, выдаць большы слоўнік фразэолёгічны".

Проста, зразумела, па факце. Амаль як дыялог. Настройвае на давер і інтарэс. Сучасныя прадмовы - копі-паст клоны, сутнасьць якіх зразумела да адкрыцця кнігі.

P.S. Былі б грошы, зкупіў бы цэлы аддзел!

кнігі

Previous post Next post
Up