Эўрыка!

Nov 18, 2009 10:48

У сярэдняй школе мне паказалі задачку. Сутнасьць даволі простая:

Шахматным канём трэба прайсьці па ўсяму полю 10 на 10 клетак,
не становячыся двойчы на адну й тую ж клетку.

На практыцы выглядае прыкладна так:


... і г. д. Такім чынам, трэба запоўніць клеткі лічбамі ад 1 да 100.

Адкуль задачка і ці ёсьць нейкае яе вырашэньне ніхто не ведаў. І сутнасьць яе сводзілася да рэкорднай апошняй лічбы. 100 - фантастыка, ці нейкі міф.
Усё ж не. Практычнае вырашэньне магчыма - знайшоў я адказ праз 10 год :)
Цяпер іншае пытаньне: як тэарэтычна патлумачыць вынік.

Калі не шкадуеце часу - паспрабуйце, цікавая гульнюшка.

задача

Previous post Next post
Up