Маленькія зімовыя радасці

Jan 18, 2011 15:37

Ведаеце, няма нічога лепшага за тое, каб адвезці бабулю зімой на лецішча!
Снег, сумёты з падтаяўшай снежнай масы, бруд... Але ж якая радасць ад таго, што ты ўласнаручна вязеш сваю даражэнькую бабулю на машыне на лецішча, каб набраць яблыкаў!
Спускаешся ў пограб, а там - чароўны салодка-прэлы водар... 
І няма нічога лепш, чым укусіць вялікі, барвовы, цвёрды, сакавіты яблык, які яшчэ захоўвае пах восені...
Я ледзь не расплакалася, калі бабуля павіншавала мяне са здачай сесіі, падараваўшы, як заўжды, шакалад.
Усведамляеш, што ты ў адначассе стала зусім дарослая, і не будзе больш сесій, не будзе шакаладак, якімі яшчэ са школы кожны раз частавалі дзядуля з бабуляй за поспехі ў вучобе...
Але гэта так, хвілінка слабасці і выпуск пачуццяў. На жаль, дазволіць сабе гэта я магу толькі тут, у ЖЧ. 

 

Нашыя яблыкі на снезе. Напамін аб мінулым леце...

Сям'я, Я, Шчасце

Previous post Next post
Up