Пацукі - пацукамі, а як быць з бульбай?

Jan 02, 2008 10:53




З большага мы пагадзіліся і прызналі гэты год пацуччым (пацуковым, Годам Пасюка і г.д.)
Ага! Усходні календар дыктуе моду і перамагае! Ну ды й няхай сабе…
Дазвольце ж нагадаць: календароў зараз - да халеры! Вось скажам, уплыў на цывілізаванае грамадства ў апошнія гады пашырае Календар ААН. Так-так, гэта той, дзе ёсьць Дзень некранутых дзяўчат або Дзень барацьбы з наступам пустэльняў. Там яшчэ і гады абвяшчаюцца розныя. Вось, скажам 2008 год назвалі Міжнародным годам бульбы. Менавіта яна, родная, па меркаваньні аанаўскіх спецыялістаў, з’яўляецца адзінай панацэяй пры выкараненьні голаду на Зямлі. Ці падохнем, ці засеем клубнямі зямныя абшары ад каракаў да бураў…
Абавязковае дапаўненьне: Бульба - адна з самых папулярных на планеце культур, якая саступае па аб'ёме вытворчасьці хіба што пшаніцы, рысу, ну і кукурузе там ці маісу. У 2006 годзе зямляне нарылі 315 мільёнаў тон бульбы. Больш за 40% тых зямлянаў жывуць ў Кітаі, Расеі ды Індыі.
Прыкладна з 90-х гадоў мінулага ўжо стагоддзя “картопля” дабралася да Афрыкі і - вось дзе нонсенс!- Лацінскай Амерыкі.
Бачыце, не такія мы ўжо і крутыя бульбашы! Бо ёсьць больш бульбейшыя!
Але…
Жыць спакойна не дае трывога разумнейшых людзей сучаснасьці. Напрыклад, Сяргея Дубаўца, які ўбачыў вялікую пагрозу ў бяскрыўдных клубнях. Маўляў, ад бульбы тупее народ, страчвае здольнасьць да супраціву і г. д. Можа і не так ён казаў, але пра тое. Ды хіба ён адзін б’е ў званы беларускай - і не толькі!- сьвядомасьці?
Відаць, лепей з пацукамі гэты год пражыць?
А бульбу пакінем ворагам нашым?


Previous post Next post
Up