Здаецца ў Ополе на кірмашы ўдала нарваліся на два “Ікарусы” “карабейнікаў”: першы з Баранавічаў, другі - аднекуль з Украіны. То быў апошні дзень іхняга гандлю; звычайна гандляваць прыяжджалі на 2-3 дні, каб спехам распрадаць тавар і хутчэй вярнуцца з якой сотняю даляраў дадому, на працу. З гэтае нагоды напрыканцы гандлю ў гасьцей з Усходу можна было тое-сёе адкупіць за палову, а то і траціну рэальнага “польскага” кошту, балазе, ужо крыху ведаў, што і па чым бяруць ахвочыя да таннага палякі. Звычайна я скупляў металаінструмент, ціскі, пілы, нажоўкі, абцугі, а таксама посуд, пасцельную бялізну...
http://sys-s.org/2015/450.