Дзень яднаньня

Apr 02, 2015 11:02

Абудзіўся на світаньні:
“Дзень яднаньня! Дзень яднаньня!”
Мусіць, прагнуць нас ізноў
Далучыць да маскалёў.

Прэч сумненьні і трывогі -
Мы сьвяткуем да зьнямогі:
Еднасьць з цемраю ліхой…
Дзе ратунак, Божа мой!

Нешта мне ніякавата,
Спрэс гарэлку хлебча вата.
Толькі нешта йдзе на змор -
Зьвяў расейскі трыкалор.

Ці не час да псіхіятра
Тым, хто лічыць меньшым братам?
Зграя - там, а  тут - народ:
Мы - Еўропа, не Усход.

вершы

Previous post Next post
Up