Да росшукаў невядомых старонак творчасці Анатоля Сыса мяне падштурхнулі наступныя радкі з ліста маці Анатоля Марыі, апублікаванага ў часопісе “Дзеяслоў” (“Самыя дарагія лісты для мяне вельмі
Анатоль Сыс. Фота Анатоля Клешчука,news.21.by
рэдка прыходзяць ад вас…” , “Дзеяслоў”, №42) : “…Толик, еще сообщаю, пришел гонорар из редакции газеты “Камуніст Палесся”.
Зразумела, калі дасылаюць ганарар - нешта было надрукавана. Засталося толькі выправіцца ў Нацыянальную бібліятэку і пакорпацца ў зжаўцелых падшыўках Мазырскай раённай газеты. Урэшце рэшт такая праца мяне захапіла. Пад час гартання беларускай перыёдыкі знайшлося нямала невядомых сёння публікацый ды іншай дадатковай інфармацыі. Адшукаўся і той “мазырскі” верш, і эксперыменты ў празаічным жанры, і шмат літаратуразнаўчых артыкулаў Сыса. А яшчэ, дзякуючы паходам у Нацыянальную бібліятэку высветлілася, што дэбют Анатоля Сыса ў рэспубліканскім друку адбыўся не ў 1986 годзе а на тры гады раней. У першым нумары за 1983 год часопіс “Маладосць” надрукаваў некалькі пародый (Гл. публікацыю у часопісе “Верасень” №2, 2010 “Ад Анатоля Сыса да Толіка Ганарара”).
Чытаць цалкам:
http://sys-s.org/2014/262