Неўтаймаванага паэта і рэжысёра Сяргея Патаранскага пачалі пакрысе забываць. Не назаляе ён на творчых тусоўках і вечарынах, не “страляе” цыгарэт, не папросіць нейкую капейчыну. Сумна, браце, стала без яго. Сумна і крыху сорамна…
Аднойчы ўвечары яго перастэла “шалёная” кампанія падлеткаў і добра-такі надавала па галаве. Так моцна адмяцелілі, што Сяргей і да сёння не можа яшчэ вярнуцца да свайго ранейшага стану.
Трэба неяк праведаць яго, запытацца: можа што чалавеку трэба, можа проста патрындзець, а можа і дапамога якая неабходна. Ён жа наш, свой…
Тэлефон засталося знайсці ягоны хатні і дамовіцца пра сустрэчу...