Пустое...

Jan 25, 2013 14:54

Думаў прачытаць на Стральцоўскім фэсце,
аднак “Вялікі Паэт” забыўся запрасіць….

ВОГНЕПІСАНЬНЕ
Я намалюю ноч сваю,
Бяз гэтай студзеньскай завеі,
О, дайце час і я пасьпею,
Я намалюю ноч сваю.

Прайдуся фарбамі агню
Па палатне дрыготкіх ценяў,
Па дрогкіх сполыхах сумненьняў
Прайдуся фарбамі агню.

І стане хораша ў грудзях,
Суціхне ўраз ліхая сьцюжа,
Я нават сьнег гарэць прымушу -
Так стане хораша ў грудзях.

Я намалюю ноч сваю,
Няхай палае, дражніць, кліча!
Сьвятлом пакрэсьлю безаблічнасьць
І намалюю ноч сваю.

вершы

Previous post Next post
Up