Алесь Бяляцкі пра кнігу паэзіі Сяржука Сыса:
“Чытаючы «Стрэмку», не губляеш цікавасці да паэта, да ягонай думкі і ягоных вершаў, хочацца чытаць кніжку далей і далей. Сяржук Сыс здолеў перадаць праз сцігмы вершаў нярвовае трапятанне сваёй душы. Жыццё, думкі, пачуцці, каханне і горыч адстойваюцца, набіраюць водар і ператвараюцца ў гаркавае, ці салодкае, ці сухое каштоўнае віно вершаў.
…Няма прарокаў у сваёй Айчыне, пакуль што няма, нядоўгі час яшчэ няма. Яшчэ крыху, яшчэ трохі…”
Цалкам тэкст у
“Новым Часе”