Dec 19, 2007 13:01
Кіёск “Белсаюздруку”.
Ля вакенца - дзябёлая цётка. Размова (Здагадайцеся, пра што?):
“Не, не гэты, а вось той! Гэты таксама не падыйдзе, не адчуваю імпульсу. А выцягніце той, самы ніжні, і яшчэ вось гэты! Ды не той, а вось гэты, што вытыркаецца”.
Трымаю паўтарагадовую дачушку на руках, стаю ў чарзе, холадна.
“Даражэнькая, а ці можна хутчэй!”
“А Вам якая справа, што не бачыце, выбіраю “Вашае лато”!
“Ну дык што, тады астатнім удавіцца?”
У адказ прагучала гнеўна-абураная тырада з узгадваньнем і майго пакойнага таткі, і мамкі, і ўсёй астатняй радні…
А літаральна ўчора калега пайшоў у “Беларусбанк” памяняць крыху грошай, вярнуўся злосны і паведаміў, што чакаў хвілінаў дзесяць, пакуль нехта з чаргі займаўся выбарам сваёй верагоднай “удачы”.
Адчуваю, што многія сутыкаліся з гэткай праблемай.
Блін, трэба ўсіх гэтых ашалелых латэрэйшчыкаў проста ізаляваць ад астатняга грамадства. Няхай свае квіточкі набываюць у асобных вакенцах.
Дарэчы, ня ўсе ведаюць, хто на самой справе рэальныя сузаснавальнікі гэтых сучасных “лахатронаў” і куды потым зьнікаюць каласальныя сумы грошай. Ня ведаю і я, але здагадваюся, каго мы кормім…