Нязбытнае

Oct 25, 2011 21:50

Літаратура Беларусі /Сяржук Сыс: У чаўне па вялікай вадзе. 03-10-2011/

* * *

Адбіткі нашых пальцаў
спаткаюцца міжволі
на лавах і парэнчах,
на чаранку нажа…
А я хачу сустрэчы іх
не ў горадзе, а ў полі,
ускраіны якога
ахутвае імжа.

А я хачу сустрэчы іх
жывой і нечаканай,
каб некалі далонька
знайшла сваю далонь.
Каб тое поле чула:
«Дык вось ты дзе, каханы!»,
Каб поле ўрэшце ўбачыла
У даланях агонь.

вершы

Previous post Next post
Up