Ну і што?

Oct 19, 2011 20:15

Гэты аскепак нядаўна быў маёй правай, ударнай рукой. Затым здарылася непапраўнае. Траўматолаг абнадзеіў, наклаў гіпсы, а праз тыдзень накіраваў ў сталічную траўматалогію ўпраўляць парэшткі пальцаў нанава. Упраўлялі доўга, я пацеў і стагнаў. Сёньня шчаслівы прыйшоў на “кантрольны стрэл”, г.зн. рэнтген. Пасьля заверашчаў траўматолак: “Тэрмінова! Аперацыя! Спіцы! Клініка!”.
“У скраку!” - мудра разважыў я і бразнуў дзвярыма траўматалогіі. Усяго й праблем - дэфектыўная рука ў дыбільнай краіне. Нахр!




Урэшце, каму гэта сёньня патрэбна? Рукі? Ногі? Мазгі?
Шкадую хіба што пра адно: як лашчыць цяпер гэтым аскепкам сваіх каханых

P\S Даруйце за тон!

Украіна

Previous post Next post
Up