May 12, 2011 10:13
Я не магу гуляць у блазна,
ілбом лупіць у барабан.
Я адчуваю, што заразны -
цурчыць зараза з ран.
Калека мо? Ці проста хворы?
Ды не… змагу яшчэ й стакан.
Ці ў аднаго такое гора -
такі ліхі цыган.
Я не магу любіць вас, людзі,
і гэта горшая з заган…
Пакуль тут крыўду сеяць будзе
Жывы пакуль тыран…
вершы