Начныя прысуды

Apr 26, 2011 21:17

У судзе Фрунзенскага раёна Менска нават у такі позні час працягваюцца суды над затрыманымі 25 красавіка ўдзельнікамі пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Ягора Яромчанку, Алену Вітко, Сяргея Слюсара, Ігара Багачыка пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь (425 000 рублёў), Аляксандра Бугаёва на 20 б.в. У суд таксама прывезлі затрыманага днём каля будынку суда Ігара Трухановіча, на якога быў таксама складзены пратакол.

Грамадзяне Германіі таксама знаходзяцца ў будынку суда.

суды

Previous post Next post
Up