Гадзіла, блін!

Nov 29, 2007 10:41

Напачатку верасня трапіў у Марыупаль, на Азоў. Як было ўстрымацца, ды не кінуцца ў хвалі! Няхай халодныя, няхай брудныя, але ж мора! Ужо на беразе да мяне падыйшлі мясцовыя абарыгены і ўсхвалявана паведамілі, што менавіта ў гэтым месцы ў моры жыве кракадзіл, які збег ад гаспадара. Пасьмяяўся і зноў палез у мора… Але ўчора чытаю:
“У Марыўпалі нарэшце злавілі кракадзіла, якога шукалі з лета 2007 года. Уцякач з заапарку кракадзіл па мянушцы Гадзіла злоўлены. Як паведамляе карэспандэнт "Острова" з Марыўпаля, працоўны падраднай арганізацыі "Марыупальмантаж" Васіль Акіміеў убачыў яго ў адстойніку ЦЭЦ металургічнага камбінату "Азоўсталь".
Па словах адважнага паляўнічага на кракадзілаў, Гадзіла не аказваў супраціву, знаходзячыся ў стане спячкі. Рабочыя перанеслі кракадзіла ў дапаможнае памяшканне і выклікалі выратавальнікаў.” Яно тут




Вось і падумалася, што мог куснуць, дзе ня трэба.
Previous post Next post
Up