БА-ЛЮ-ЧА!

Nov 23, 2007 11:29

Учора некалькі дыскаў паляцела ў сьмецьцеправод. Ён аж загрымеў ад задавальненьня. Але мне не весела. Рок-н-рольшчыкі яшчэ і нас усіх апусьцілі ў памыі. За што? За тое, што ім захацелася булкі з маслам? А як іншыя жывуць? Ды яшчэ падтрымліваюць, набываючы іх дыскі па 12 тысячаў рублёў, не маючы вольных грошай. Што за сьвяты бесталковы наіў - паманілі - прыйшлі. Што дамагліся? Унесьлі раздрай у шэрагі музыкаў, у культуру, а там наверсе пасьміхаюцца: "Вось як крэатыўненька трэба іх сутыкаць ілбамі". Народзе мой! За што такое табе трэба выносіць! Калі зьвядзецца наіў пра ласку цара? І ня трэба спяваць лісіцаю пра сыр! Мана! Хлопцы, чые вы будзеце?
А яшчэ цікава, як інтэлектуальна і разумна асвятляецца ідэя кантакту, гэты паход многімі псеўдааўтарытэтамі. Можа яны і самі такія? Толькі маскіруюцца. Балюча! Слабыя людзі...
Вось тут сказана яшчэ мацней

думкі

Previous post Next post
Up