Па крымінальнай справе аб масавых беспарадках - 18 падазраваных

Dec 21, 2010 20:57

На сёння праваабаронцамі адслежваюцца крымінальныя справы, узбуджаныя перад і пасля правядзення акцыі пратэста па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Па справе аб масавых беспарадках на сённяшні дзень вядома, што падазраванымі з’яўляюцца 18 чалавек. Тры чалавкі, затрыманыя прэвентыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве.

Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"
1. Някляеў Уладзімір - кандыдат у прэзідэнты
2. Саннікаў Андрэй - кандыдат у прэзідэнты
3. Кастусёў Рыгор - кандыдат у прэзідэнты
4. Атрощанкаў Аляксандр - прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саннікава
5. Міхалевич Аляксей - кандыдат у прэзідэнты
6. Рымашэўскі Віталь - кандыдат у прэзідэнты
7. Севярынец Павел - давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага
8. Бандарэнка Зміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь"
9. Халіп Ірына - журналістка, жонка Андрэя Саннікава
10. Радзіна Наталля - журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org
11. Лябедзька Анатоль - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі
12. Палажанка Анастасія - намеснік старшыні "Маладога Фронту"
13. Дзмітрыеў Андрэй - кіраўнік перадвыбарнага штаба У. Някляева
14. Шакаль Таццяна - грамадзянская жонка А. Дзмітрыева
15. Фядута Аляксандр - палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева
16. Статкевіч Мікалай - кандыдат у прэзідэнты
17. Класкоўскі Аляксандр - былы супрацоўнік міліцыі
18. Кобец Уладзімір - кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саннікава

Артыкул 293 "Масавыя беспарадкі"
1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.
2. Удзел у масавых беспарадках, якое выказалася ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў, названых у частцы першай дадзенага, - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса "Хуліганства"
1. Дашкевіч Зміцер - старшыня "Маладога Фронту"
2. Лобаў Эдуард - актывіст "Маладога Фонту"
3. Лазар Дзяніс - актывіст "Маладога Фронту"
Затрыманыя прэвентыўна, 18 снежня.

Артыкул 339 "Хуліганства"
1. Наўмысныя дзеянні , якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, што суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці альбо адрозніваючыеся па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства), -
2. Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем меней цяжкага цялеснага пашкоджання (злоснае хуліганства)
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой адзенага артыкула, здзейсненыя з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, ужываннем выбуховых рэчываў або выбуховых прылад альбо здзейсненыя з пагрозай іх ужывання, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) - Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Previous post Next post
Up