Традыцыйны Калядны фестываль аднаго верша адбудзецца ў першы тыдзень студзеня 2011 года ў Менску. Адзінаю ўмоваю для ўдзелу ў паэтычным конкурсе арганізатары называюць вершы, прысвечаныя Калядам, Новаму году, або проста з зімовай атрыбутыкай, на любой мове, падуладнай членам журы.
Імёны фіналістаў і намінантаў абвесцяць члены журы, у складзе якіх Андрэй Хадановiч, Адам Глобус, Алесь Камоцкі, Вiктар Шнiп, Дзмітрый Строцаў ды іншыя вядомыя пісьменнікі і музыканты.
Фестываль аднаго верша праводзіцца дзякуючы суполцы ЛІТО. Беларусь, разам з яе нястомным кіраўніком Георгіем Барташам ў пяты раз і збірае каля 50 ўдзельнікаў не толькі з розных гарадоў Беларусі, але і замежжа. Сярод пераможцаў мінулых гадоў паэты
Таццяна Бутылава з горада Абакан (Хакасія),
Вольга Базылёва (двойчы),
Сяржук Сыс.
Падрабязней пра ўмовы крнкурсу каляднага верша можна даведацца на сайце
lito1.ru