Анатоль Сыс...
Праз колькі часу ўзнікае неадольнае жаданьне ўбачыцца ды пагаварыць.
Аднак, відаць, рана.
Фота ад Міры Лукшы:
А гэта адзін з маіх улюбёных вершаў Анатоля:
* * *
Ён шкадаваў турэмных пацукоў,
карміў з рукі і, нават пасьля ката,
даваў лізаць ім на кайданах кроў,
а сам паглядам пілаваў на вокнах краты.
Ён ненавідзеў гэтых пацукоў,
калі ішоў чарговы раз да ката,
за тое, што лізалі яго кроў
і пільнавалі ад пагляду краты.
Ён ненавідзеў і любіў сяброў,
што прадалі яго за срэбнік кату.
Гаіла сонца прамянямі кроў
і пілавала прамянямі краты.