Рэдакцыя часопіс “Дзеяслоў” плануе ўручыць літаратурную прэмію «Залаты апостраф» за найлепшыя публікацыі 2009 года 25 сакавіка. Другі год запар пры вызначэньні намінантаў на прэмію рэдакцыя ўлічвае вынікі інтэрнэт-галасаваньня, аднак пры гэтым робіць заўвагу, што канчатковае рашэньне наконт лаўрэатаў прыме рэдакцыя «Дзеяслова». Нагадаем, што часопіс уганароўвае прэміяй толькі адзін раз, незалежна ад намінацыі.Сёлета пад час галасаваньня разгарнулася сапраўднае спаборніцтва паміж прыхільнікамі, асабліва ў намінацыі “Паэзія”. Менавіта таму і было прынятае рашэньне працягнуць галасаванне сярод фаварытаў.
Усяго ў кожнай з трох намінацый былі прадстаўлены па сем аўтараў:
Уручэньне літаратурных «Апострафаў» адбудзецца 25 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13. Пачатак у 18.30.