Mar 16, 2010 16:08
16.03.2010.
На офісе «Хартыі'97» у гэтыя хвіліны праводзіцца ператрус. Каля дзесятка цывільных супрацоўнікаў сілавых структур запакоўваюць носьбіты інфармацыі і іншую камп’ютарную тэхніку. Яны прад’явілі ордэр на вобыск, які падпісаны Пракурорам Гомальскай вобласці. Гэта дазваляе меркаваць, што такія дзеяньні праходзяць у межах справы аб паклёпе, вядомай як “паляўнічая справа”.
Ператрус адначасова адбываецца і на кватэры вядомай журналісткі Ірыны Халіп.