Скончыўся аптымізм

Nov 13, 2009 09:19

* * *
Ёсьць свабода пайсьці адсюль
Безаглядна, на ўсе бакі,
Проста зьнікнуць, сысьці на нуль,
Як шуга па плыні ракі.
Ёсьць свабода глухім нямком,
Невідушчай дзённай савой,
Не пачуць, як бацькоўскі дом
Аплятае хлусьні павой.
Ёсьць свабода займець сяброў,
Што цябе, як тару, здадуць,
З насалодаю пусьцяць кроў,
Ды на могілках адпяюць.
Ёсьць свабода… Ці зьлічыш сам,
Колькі хто тут мае свабод?
Толькі праўды ледзь на сто грам,
Ды і то не ва ўласны рот.
Ёсьць свабода… Але дазволь,
Часам гнюсна сьмярдзіць яна.
Лепей трапіць у нерат няволь,
А свабодай усьцешыцца ў снах.
2006.

вершы

Previous post Next post
Up