“Аlaiza” - славутыя і невядомыя вершы Анатоля Сыса

Oct 30, 2009 09:10

Кніга выбраных вершаў Анатоля Сыса “Аlaiza” будзе прэзентаваная на паэтычным сьвяце ў гонар паэта на яго радзіме ў Гарошкаве.




Укладальнік кнігі Алесь Бяляцкі на свой густ выбраў найлепшыя творы паэта і ягоную паэму “Алаіза” ў першапачатковай рэдакцыі, без рэдактарскіх правак. У кнігу таксама ўвайшлі вершы, якія пры жыцці Анатоля Сыса не былі надрукаваныя і дагэтуль невядомыя аматарам творчасці паэта.

Вокладку аформіла мастачка А. Лойка. Выданне на цудоўнай мелаванай паперы, мае больш за 200 старонак. Наклад - 1000 асобнікаў.

літаратура, Анатоль Сыс

Previous post Next post
Up