ПІЛАРАМА

Aug 24, 2009 15:00

Ехаў сёньня паўз пілараму, думаў пра дошкі, а ў выніку...

ПІЛАРАМА

Як закарціць табе бяз меры
Мяне памацаць хоць за што -
Хутчэй вылузвайся за дзьверы,
Сядай у шпаркае аўто…

Не ў Божым храме і не ў краме:
Мяне ты схопіш за руку;
Шукай мяне на пілараме,
альбо інакш - на тартаку…

Там пахне лесам, дрэвам, стружкай,
Смуродам танных цыгарэт,
Там хлопцам робіць папялушка,
Шыкоўны казачны... абед.

Паўзуць бярвеньні грузна, цяжка
пад ненажэрныя нажы…
Як часам я паўзу, мілашка,
Калі ты побач і ляжыш…

Ні на Багамах, ні ў Парыжы…
Дарма ня трэба гэты рай!
Як засвярбіць - абуйся ў лыжы,
На тартаку мяне шукай.
2009.

вершы

Previous post Next post
Up