Апошнія варвары Еўропы...

Mar 11, 2008 12:29

2005 год - 16
2006 год - 9
2007 год - 4
2008 год -- ?
Столькі сьмяротных пакараньняў вынесена ў Беларусі. Верагодна, большасьць з іх здейсненыя…
Ці трэба растрэльваць?
Я -супраць!
Толькі таму, што была “віцебская справа”, калі пакаралі сьмерцю невінаватага чалавека, Цярэню, здаецца. Таму, што была “мазырская справа”, калі хацелі пакараць сьмерцю 5 невінаватых чалавек, гісторыя замоўчвае і “магілёўскую справу”. А колькі мы ня ведаем!
Трэба пабыць Цярэней хаця б хвіліну, каб зразумець гэты жах.

І гэта яшчэ ня ўсё!
Сваякам не паведамляецца аб даце выкананьня сьмяротнага пакараньня, цела растралянага не вяртаецца и не паведамляецца пра месца яго захаваньня.
Чаму?




Постэр у мяне за сьпінай
Previous post Next post
Up