Замочкі замацоўваюць на парэнчах віцебскага маста імя Пушкіна жаніхі й нявесты, а ключы выкідаюць у Віцьбу - каб не парушыўся сямейны саюз.Гэта сьвежы абрадавы элемент для Віцебску
Ключы ад замкоў маладыя людзі кідаюць у Віцьбу, якая ўжо праз колькі дзесяткаў мэтраў упадае ў Заходнюю Дзьвіну. На дне малой рачушкі столькі твані і сьмецьця, што можна быць пэўным - ніякія злыя сілы ключ ад чужога сямейнага шчасьця ня знойдзе!
Падрабязна тут:
http://www.bulletinonline.org/main/Members/zacharias/bulletinfolder.2006-04-17.2471009543/bulletinedition.2007-08-12.7100900245#bulletinarticle.2007-08-29.6846175485Такі ж звычай ёсьці і ў Італіі. На Понтэ Мільвіё невешаны дзесяткі тысяч замкоў і замочкаў якія пакідаюць не толькі маладыя рымляне, але і шмат хто з гасьцей “Вечнага гораду”. Кажуць, што мост ад такой цяжкасьці хутка можа абрынуцца ў Тыбр.
А ў Вільні дык усе масты ў замочках, так, як на адным са здымкаў з уласнае калекцыі.