"А нефіг свае рэчы на агульнай кухні кідаць. Гэта абшчага!"-
колькі гадоў таму, а я да сіх пор пасміхаюся, як мы з Волькай калісьці гаспадарылі на агульнай кухні ў самым занюханым інтэрнаце ў горадзе.
Чаму я раптам гэта ўзгадала - інтэрнат, дзе я цяперака жыву, зусім іншы. Ну, ці ў мяне зусім іншы. Мае суседзі спачатку яшчэ катаваліся пытаннем "Нафіга?..", але для чалавека, хворага на хэнд-мэйд, такога пытання ўвогуле не існуе.
Шмат літар і эмоцый, мала сэнсу - столік цёця Даша "агуляла". Не казённы, свой - набыты за тры капейкі ў "Ікеі", бо аднаго стала ў комнаце мне жорстка не хапала для ўсіх маіх паперак-кніжак-хварабіжак. Але стол быў нецікавы, да таго ж мне не было чаго рабіць, а мозг мой у дзяцінстве быў безнадзейна пракачан "Кватэрным пытаннем".
Алееее... оп! Буржуйскі стол :)
Канешне, інтэрнат і дэкор - та яшчэ парачка, хто калі-небудзь спрабаваў грунтаваць ці заліваць лакам нешта ў такіх абставінах, той зразумее.
А зараз, смешна сказаць, у мяне штосьці баліць. Тое, на чым сядзяць. І смех, і грэх, бо да доктара з такой фігнёй смешна ісці, але ж ўсё адно баліць... праблемы века.